«Жыве Беларусь!» атрымаў Гран-пры кінафестывалю ў Стамбуле
Фільм «Жыве Беларусь!» узнагароджаны галоўным прызам на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле.

Фільм паказалі на фестывалі тройчы — 15, 17 і 19 верасня. Яго
на фестывалі прадставілі сусцэнарыст фільма і журналіст Франак Вячорка і выканаўца галоўнай ролі Зміцер Вінцэнт Папко.
Журы выбірала пераможцу з 10 стужак з Германіі, Харватыі, Іспаніі, Канады, Ізраіля і іншых краін. Усяго на фестывалі паказалі каля 150 фільмаў.
3-ці Міжнародны кінафестываль «Злачынства і пакаранне» праходзіў з 13 па 19 верасня ў турэцкім Стамбуле. Акрамя кінафестывалю ў гэты ж час праходзіла міжнародная акадэмічная
канферэнцыя, прысвечаная правам чалавека.
13 верасня стала вядома, што фільм перамог у секцыі «Панарама» кінафестывалю ў Гдыні. Раней «Жыве Беларусь!» атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар на
кінафестывалі ў Бруселі.
svaboda.org