70-я гадавіна вызвалення Аўшвіц-Біркенау

Сёння адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў халакосту.  Галоўныя мерапрыемствы адбудуцца ў дзяржаўным музеі Аўшвіц-Біркенау.



museo_auschwitz_birkenau.jpg

На святкаванні 70-ай гадавіны вызвалення аднага з найбольшчых гітлераўскіх канцлагераў прыедуць звыш трохсот ацалелых вязняў, прэзідэнты дванаццаці краінаў, а таксама чальцы каралеўскіх сем’яў ды кіраўнікі ўрадаў — агулам дэлегацыі сарака дзвюх краінаў свету.

Польскія ўлады прынялі надзвычайныя меры бяспекі.  За парадкам і бяспекай мерапрыемстваў будзе сачыць звыш паўтары тысячаў паліцыянатў, у тым ліку піратэхнікаў і антытэрарыстаў.

Канцлагер Аўшвіц быў заснаваны гітлераўцамі в акупаванай Польшчы ў 1940 годзе.

Нацысты знішчылі тут звыш мільёна чалавек, у большай частцы габрэяў, а таксма палякаў, цыганоў, савецкіх палонных ды вязняў іншых нацыянальнасцяў.

27 студзеня 1945 года канцлагер Аўшвіц-Біркенау вызвалілі жаўнеры Чырвонай Арміі.

Беларускае Радыё Рацыя