Аляксандр Косінец вызвалены з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Аляксандр Косінец вызвалены з пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта ў сувязі з пераходам на іншую працу.

naviny.by

naviny.by

Таксама вызвалены і намеснік Косінца Канстанцін Мартынецкі. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Выконваючым абавязкі кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.
Аляксандр Косінец узначальваў адміністрацыю са снежня 2014 па снежань 2016 г.