Архібіскуп назваў умовы выдачы томаса Беларускай царкве

Архібіскуп Памфілійскі Данііл (Зялінскі), накіраваны Канстантынопалем ва Украіну для падрыхтоўкі і прадстаўленню аўтакефаліі мясцовай Праваслаўнай царкве назваў умовы для магчымай выдачы аналагічнага томасу і Беларускай праваслаўнай Царкве.

exarch.jpg


"Мусяць быць зносіны народу, улады і пастыраў. У іншым выпадкугэта будзе стварэнне нейкай рэлігійнай вайны, змовы ў дзяржаве ці ў царкве", — падкрэсліў ён.
Па ягоных словах, РПЦ баіцца імкнення праваслаўных народаў да сваёй самадіэнтыфікацыі, яны хочуць кантраляваць былыя рэспублікі СССР. Аднак, лічыць архібіскуп, у кожнага народу, які жадае мець сваю Праваслаўную Царкву, мусіць быць права яе засноўваць і прасіць яе прызнання іншымі Праваслаўнымі цэрквамі.
"Дайце людзям быць вольнымі і незалежнымі, дайце ім маліцца на сваёй роднай мове", — заклікаў архібіскуп, задаўшыся пытаннем: "чаму Беларусь не мае права маліцца на сваёй беларускай мове?"
Паводле www.krynica.info