Атака мігрантаў на Польшчу – спецаперацыя Расіі?
Атака мігрантаў на Польшчу з Беларусі — гэта гібрыдная атака, спецаперацыя РФ, ідэальна сінхранізаваная з іншымі расійскімі спецаперацыямі, заявілі ў Польшчы.
![Мігранты на мяжы. Фота twitter.com/MON_GOV_PL Мігранты на мяжы. Фота twitter.com/MON_GOV_PL](/img/v1/images/twitter_com_mon_gov_pl_1_650x410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мігранты на мяжы. Фота twitter.com/MON_GOV_PL
Атака мігрантаў на Польшчу з Беларусі — гэта гібрыдная атака, спецаперацыя РФ, ідэальна сінхранізаванай з іншымі расійскімі спецаперацыямі, заявілі ў Польшчы.
Міністр замежных спраў Збігнеў Раў разам з міністрамі нацыянальнай абароны, унутраных спраў і адміністрацыі Марыюшам Блашчакам і Марыюшам Каміньскім прынялі ўдзел у брыфінгу, прысвечаным сітуацыі на мяжы з Беларуссю.
Як падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, узведзеная на мяжы агароджа з'яўляецца адказам Рэспублікі Польшча на агрэсію расійскага імперыялізму, піша «Польскае радыё».
– Сёння расійскі імперыялізм характарызуецца перш за ўсё цэлым комплексам спецаперацый. Мы памятаем спецаперацыю, якой была другая чачэнская вайна, спецаперацыю ў Грузіі ці апошнюю — ва Украіне. Але атака на Польшчу, гібрыдная атака, таксама былі спецаперацыяй, ідэальна сінхранізаванай з іншымі, – сказаў міністр Раў. Ён дадаў, што кіраўнікамі яе зʼяўляюцца расіяне, а выканаўцам – рэжым Лукашэнкі.
На думку кіраўніка польскага МЗС, ніхто ў трансатлантычнай супольнасці не сумняваецца, што барʼер на мяжы з Беларуссю зʼяўляецца таксама ўсходнім шчытом NATO.
«Гэта шчыт волі і рашучасці, якія мы праявілі перад абліччам гэтай агрэсіі. Калі б гэтага не здарылася, то Польшча стала б – не сёння, а два гады таму – Лампедузай. Насычанай імігрантамі, многія з якіх прайшлі ваенную падрыхтоўку», – сказаў міністр Раў.
Глядзіце таксама
![Павел Усаў: Ультыматумы ставяць у тупік тых, хто іх выстаўляе Павел Усаў: Усё, што цяпер могуць суседнія краіны, — ускладняць жыццё беларусаў](/img/v1/images/_zabarona___kraina___belarus___minsk__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__2___4__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што пераважная большасць польскага грамадства выказвае падзяку салдатам і афіцэрам, якія ахоўваюць польскую мяжу.
Нагадаем, невялікі італьянскі вулканічны востраў Лампедуза ператварыўся ў свайго роду перавалачны пункт для нелегальных імігрантаў з Афрыкі. Плошча вострава — толькі каля 20 квадратных кіламетраў, дзе жыве каля 6 тысяч чалавек. У 2000-я гады на востраў штогод прыбывалі сотні тысяч нелегальных на перапоўненых лодках і шлюпках у надзеі перасяліцца ў Італію і пачаць там новае жыццё. Многія гінуць падчас такіх плаванняў. Так, напрыклад, паводле арганізацыі ААН па справах бежанцаў, у 2014 годзе на розных лодках праз Міжземнае мора пераправіліся не менш за 218 тысяч мігрантаў, пры гэтым каля 3500 чалавек патанулі пры крушэнні транспарту.
Глядзіце таксама
![Усаў: Рашэнне пра вывад «вагнераўцаў» будзе прымацца ў Крамлі Усаў: Рашэнне пра вывад «вагнераўцаў» будзе прымацца ў Крамлі](/img/v1/images/border2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Як пісаў НЧ, палітолаг Павел Усаў адзначыў, што Рашэнне пра вывад «вагнераўцаў» будзе прымацца ў Крамлі. А для Крамля трымаць «вагнераўцаў» у Беларусі выгадна, бо яны эфектыўна раздражняюць краіны ЕС. Палітолаг не верыць у тое, што Лукашэнка спыніць паток нелегальных мігрантаў, паколькі гэта сумесная з Расіяй аперацыя.