У Літве патлумачылі, хто з беларусаў зможа ўязджаць у краіну ў выпадку поўнага закрыцця мяжы

У выпадку поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю ў Літву змогуць уязджаць дыпламаты і асобы ў пошуку прытулку. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на тлумачэнне літоўскага Міністэрства ўнутраных спраў.

img_0287_3_logo.jpg

У панядзелак паведамлялася, што Літва разглядае магчымасць закрыцця яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Такім чынам, усяго будуць зачыненыя чатыры памежныя пункты. У гэтым выпадку беларусы больш не змогуць прыязджаць у Літву з турыстычнымі і працоўнымі мэтамі, пішуць Белнавіны.

Літва прадставіла два асноўныя крытэрыі, калі краіны Балтыі і Польшча пагодзяцца цалкам закрыць межы з Беларуссю: па-першае, узброены інцыдэнт або інцыдэнты на мяжы адной з дзяржаў, а па-другое, арганізаваная масавая атака нелегальных мігрантаў.

У выпадку поўнага закрыцця мяжы будзе забяспечана вяртанне ў Літву грамадзян Літвы і ЕС, дазволена перамяшчэнне дыпламатаў, а таксама будзе дазволены прыезд просьбітаў прытулку з Беларусі і іншых краін па гуманітарных меркаваннях.