Павел Усаў: Усё, што цяпер могуць суседнія краіны, — ускладняць жыццё беларусаў

Любы ўльтыматум патрабуе ўзмацнення ціску. А якія могуць тут быць наступныя крокі? Палітолаг Павел Усаў у сваім Тэлеграме разважае пра тое, як суседнія краіны могуць паўплываць на рэжым Лукашэнкі.

_zabarona___kraina___belarus___minsk__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__2___4__logo.jpg


У нашых суседзяў няма такой магчымасці, волі, рэсурсаў і інструментаў, каб дасягнуць мэты свайго ўльтыматуму ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Усе, што яны зараз могуць, — ускладняць жыццё беларусаў і ствараць прадумовы для напружанасці ў адносінах на будучыню. 

Так, можна цалкам закрыць межы, увесці чарговыя абмежаванні, перастаць выдаваць візы (хаця закрыццё меж гэта і так абумоўлівае). Але Лукашэнка (і ягонае атачэнне) у Еўропу і так не ездзіць і наўрад ці пойдзе на саступкі.

Давайце зыходзіць з таго, што Захад павінен быў бы паставіць жорсткі ўльтыматум Расіі, каб скончыць вайну. Але ў Захаду няма ні волі, ні сілы дзеля дасягнення такой мэты (напрыклад, закрыць неба над Украінай, прынамсі, над той часткай, якая не акупавана, і хаця б ад расійскіх ракет). 

Беларусь жа — зона актыўных стратэгічна-палітычных дзеянняў Расіі, Украіна — стратэгічна-вайсковых. Спыніць дзеянні Расіі і там, і там можна толькі праз паражэнне самой Расіі.


Глядзіце таксама

Таму ўльтыматумы малых дзяржаў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, які абмежаваны ў рэалізацыі сваёй палітычнай волі і інтарэсаў, не маюць вялікага сэнсу.

Больш таго, любы ўльтыматум патрабуе ўзмацнення ціску, новых крокаў, калі яго не выконваюць. А якія наступныя крокі? Хіба застаецца толькі цалкам разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю. Ці спыніць гэта Пуціна-Лукашэнку? Не. 

Хутчэй за ўсё ў краіне павялічыцца колькасць расійскіх вайскоўцаў, магчыма, з’явіцца стратэгічнае  ядзернае ўзбраенне , рэпрэсіі пашырацца, як і ўзрасце ўзровень правакацый на межах. 

То-бок спіраль напружанасці будзе раскручвацца.

Ультыматумы ставяць у тупік тых, хто іх выстаўляе, асабліва калі ідзе маштабная вайна і калі няма ўласных сродкаў змушэння да іх выканання.


Глядзіце таксама