Беларусь апярэдзіла ўсе краіны СНД па індэксе вяршэнства права

У рэйтынгу, зробленым міжнароднай няўрадавай арганізацыяй «World Justice Project» (WJP), Беларусь заняла 57-е месца.

cvdfhjowcaidvu_.jpg


Украіна ў гэтым рэйтынгу трапіла на 78-е месца, Казахстан – на 73-е, Малдова – на 77-е, Расея – 92-е, а Узбекістан – 93-е.
Грузія, якая не ўваходзіць у СНД, заняла 34 – е месца.
Усяго ў рэйтынгу 113 краінаў. Першае месца ў рэйтынгу займае Данія, другое — Нарвегія, трэцяе — Фінляндыя, чацвёртае — Швецыя, пяцёрку замыкаюць Нідэрланды.
Прэзентацыя справаздачы WJP па індэксе вяршэнства права ў Вашынгтоне:


Індэкс вяршэнства права складаецца з васьмі паказнікаў, сярод якіх абмежаванне паўнамоцтваў інстытутаў улады, адсутнасць карупцыі, адкрытасць дзяржавы, правапарадак і бяспека, абарона асноўных правоў, рэгулятыўнае правапрымяненне, грамадзянскае правасуддзе, крымінальнае правасуддзе.

gdfhgh.png


Паводле belsat.eu