Беларуска-польскі эканамічны форум пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка
Форум праводзіцца ў мэтах разьвіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Беларуска-польскі эканамічны форум „Добрасуседства-2016” пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка, паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Форум праводзіцца ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязяў Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі.
Праграма форуму ўключае пленарнае паседжанне і правядзенне трох секцый: «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё», «Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі». «Умовы вядзення бізнэсу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку».
Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.
Паводле беларускай службы Польскага радыё