Беларуская Telegram-супольнасць выступіла супраць інтэграцыі з Расіяй

Пад зваротам падпісаліся больш за 60 блогераў, супольная аўдыторыя якіх складае каля 400 тысяч чалавек, перадае Свабода.

58b68b8809911_1488358280.png

Тэкст заявы з'явіўся ў Telegram-канале @belarustelegram у 12.00 4 снежня. Кожны з падпісантаў апублікаваў заяву ў сваім канале.


Што гаворыцца ў звароце:
«Рэагуючы на чуткі „аб узмацненні інтэграцыі“ і падпісанні „дарожных картаў“ з РФ, Telegram-супольнасць Беларусі заяўляе:
— Незалежнасць Беларусі — не прадмет гандлю;
— Падпісанне любых дакументаў, якія ідуць на шкоду суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, — непрымальна;
— Паглыбленне інтэграцыі з Расіяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны».
7 снежня ў расійскім Сочы пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Чакаецца, што па выніках сустрэчы будзе падпісаная праграма «паглыблення інтэграцыі» між Беларуссю і Расіяй. Урады Беларусі і Расіі збіраліся ўзгадніць 31 дарожную карту (папярэднія планы) інтэграцыі, але не пагадзіліся ў пытаннях энергетыкі, доступу на рынкі, мытнага і падатковага заканадаўства — узгаднілі толькі 21.
Што менавіта збіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў дарожных картах, публічна не агучваецца.
Паводле svaboda.org