Беларусь парушае Орхускую канвенцыю

Наша краіна не выканала рэкамендацыі па справе Нёманскай ГЭС, а таксама парушае палажэнні Орхускай канвенцыі пры будаўніцтве Астравецкай АЭС.



getsdfghj.jpg

На малюнку: пратэст гарадзенскай моладзі супраць будаўніцтва АЭС на Нёмане на выспе Арапка

Такая інфармацыя была агучаная ў галандскім Маастрыхце, дзе нядаўна праходзіла сустрэча прадстаўнікоў краін, якія падпісалі Орхускую канвенцыю.

 

Гэты дакумент гарантуе права грамадзян краін, якія падпісалі канвенцыю, права на атрыманне інфармацыі пра навакольнае асяроддзе і ўдзел у прыняцці экалагічных рашэнняў.

 

Яшчэ тры гады таму дэлегацыя Еўразвязу зрабіла Беларусі заўвагу наконт парушэння палажэнняў Орхускай канвенцыі пры будаўніцтве Нёманскай ГЭС.

 

Зараз удзельнікі сустрэчы ў Маастрыхце зноў звярнуліся да гэтага пытання, папярэдзіўшы беларускія ўлады, што ў выпадку невыканання ўзятых на сябе абавязальніцтваў да наступнай сустрэчы Беларусь атрымае папярэджанне.

 

У дадатак на сустрэчы былі агучаныя прэтэнзіі да Беларусі па факту ігнаравання меркавання экалагічнай грамадскасці пры разглядзе праекта будаўніцтва Астравецкай АЭС

 

Як паведамляе greenbelarus.info, заўвагі па Астравецкай АЭС тычацца ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў (арт. 6 Канвенцыі), атрымання інфармацыі (арт. 4 і 6 Канвенцыі), а рэкамендацыі – змянення некаторых нормаў права і іх выкарыстання (падрабязней).

 

На паседжанні камітэту па адпаведнасці была таксама распачата справа па пераследу экалагічных актывістаў за іх грамадскую дзейнасць, што парушае артыкул 3 пункт 8 Канвенцыі (поўны назоў дакумента - канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН “Аб доступе да інфармацыі, удзел грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя”).

 

www.t-styl.info