Беларускія зялёныя заклікаюць дапамагчы абраць Еўрапарламент
Беларуская партыя "Зялёныя" прапануе беларусам, у якіх ёсць знаёмыя або сваякі — грамадзяне краін Еўрасаюза, нагадаць ім аб неабходнасці прыняць удзел у выбарах у Еўрапарламент.
Алег Новікаў, лідар БПЗ
"Выбары ў Еўрапарламент адбудуцца 25 траўня.
Жыхарам ЕС трэба будзе абраць дэпутатаў чарговага склікання Еўрапейскага парламента. Ад яўкі і вынікаў
галасавання залежыць не толькі перспектыва далейшай інтэграцыі
ЕС, але і будучыню краін — суседзяў
Еўрасаюза, у тым ліку і Беларусі", — гаворыцца
ў паведамленні БПЗ.
Беларускія зялёныя прапануюць звярнуць увагу еўрапейскіх сяброў і сваякоў
на выбарчую праграму і кандыдатаў ад партый, якія ўваходзяць у Еўрапейскую партыю зялёных. Галоўныя пункты праграмы ЕПЗ: абарона сацыяльных правоў еўрапейцаў, дэмакратызацыя еўрапейскіх
інстытутаў, развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі (больш падрабязна можна пачытаць тут).
БПЗ абяцае, што ў выпадку масавай падтрымкі кандыдатаў ад ЕПЗ на выбарах усе пачынанні зялёных знойдуць выраз у
практычнай дзейнасці кіраўніцтва Еўрасаюза.