Больш за 350 чалавек ужо высунуліся кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі
Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, па апошніх дадзеных, высунуліся 359 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Больш за ўсё прэтэндэнтаў на месца ў парламенце на дадзены момант у Мінску — 80 чалавек.
У выбаркамы краіны паступіла 452 камплекты дакументаў ад патэнцыйных кандыдатаў. Грамадзяне маюць права вылучацца шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў, выкарыстоўваючы як адзін з гэтых спосабаў, так і два ці тры адначасова.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца 1 жніўня, а іх рэгістрацыя — 11 жніўня. З гэтага дня і па 10 верасня ўключна пройдзе самы насычаны этап выбарчай кампаніі — перадвыбарчая агітацыя.
Паводле belta.by