Ці будуць судзіць затрыманых 25 сакавіка?

Па папярэдніх дадзеных, колькасць затрыманых 25 сакавіка у Мінску складае крыху больш за 60 чалавек. На раніцу 26 сакавіка ўстаноўленыя прозвішчы 42 затрыманых. У іншых гарадах на розны час затрымлівалі каля 50 чалавек. Некалькі чалавек пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання.

sud_saveckaha_rajona_minska__1__logo.jpg


Адміністрацыйныя справы затрыманых 25 сакавіка ў Мінску актывістаў, валанцёраў, праваабаронцаў і проста грамадзян, разглядаюцца сёння ў судах Мінска. Большасць працэсаў пройдзе, меркавана з 12 гадзін, у судзе Савецкага раёна Мінска.

Па звестках праваабаронцаў, складзена больш дзесятка пратаколаў правапарушэнняў па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Некалькі чалавек абвінавацілі ў непадпарадкаванні службовай асобе па арт. 23.4 каАП.

Вядома, што пратаколы складзены на валанцёраў-назіральнікаў Максіма Кавалёва (ч.3. арт 23.34), Таццяну Мастыкіну (арт. 23.34 і 23.4 КаАП), Андруся Крэчку (ч.1 арт. 23.34), Ігара Багачова (ч.1. арт. 23.34), праваабаронцу Насту Лойка (ч.1. арт. 23.34).

Суды таксама чакаюць грамадскіх актывістаў Сяргея Спарыша, Валянціна Троцкага, Алену Талстую, Вольгу Нікалайчык (суд Партызанскага раёна), Валерыя Бычкоўскага, Артура Журава, Галіну Цярэнцьеву, айца Вікенція.

sud_saveckaha_rajona_minska__7__logo.jpg


Большасць затрыманых адпусцілі з РУУСаў без складання пратаколаў, пратрымаўшы ад 1 да 5 гадзін. Найбольшы час правяла ў Першамайскім РУУС Ніна Багінская – каля 9 гадзін.

Па папярэдніх дадзеных, колькасць затрыманых 25 сакавіка у Мінску складае крыху больш за 60 чалавек. На раніцу 26 сакавіка ўстаноўленыя прозвішчы 42 затрыманых. У іншых гарадах на розны час затрымлівалі каля 50 чалавек. Некалькі чалавек пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання.

***

У судзе Савецкага раёна па стане на 12-00 адсутнічаюць матэрыялы адміністрацыйных спраў, няма і раскладу судовых паседжанняў.

sud_saveckaha_rajona_minska__5__logo.jpg

sud_saveckaha_rajona_minska__12__logo.jpg


У судзе збіраюцца праваабаронцы, палітыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі СМІ. Сярод іх — Уладзімір Някляеў, Алег Гулак, Алесь Бяляцкі, Марына Адамовіч, Ул. Сіўчык, Ігар Лялькоў.

Сакратар суда абвясціла, што судоў сёння не будзе. Прычынаў такога рашэння не патлумачылі і новай даты не назвалі. Аднак ніхто не разыходзіцца, бо баяцца, што суды могуць правесці без удзелу правапарушальнікаў.


Наш карэспандэнт зараз таксама знаходзіцца ў будынку суда Савецкага раёна Мінска. Ён паведамляе, што а 13-й гадзіне намеснік начальніка Савецкага РУУС Цімур Кесель сказаў, што судоў сёння не будзе. Людзі пакуль разышліся.

29550025_10215794256710836_2064475501_n_logo.jpg


Паводле spring96.org

Фота Арцёма Лявы, НЧ