Для Таісіі Кабанчук адмаўляюцца прымаць ежу, ваду і лекі
Сёння над Таісіяй павінен адбыцца суд, але жанчына, якую забралі з дому з тэмпературай, трэці дзень без лекаў.
![1522056976_29542076_957002527801034_4960729909051937082_n.jpg 1522056976_29542076_957002527801034_4960729909051937082_n.jpg](/img/v1/images/1522056976_29542076_957002527801034_4960729909051937082_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Бабруйску для затрыманай 24 сакавіка каардынатаркі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук у ІЧУ адмаўляюцца прыняць ежу, ваду і лекі.
«Трэція содні міліцыянты здзекуюцца з хворай, гвалтоўна затрыманай Таісіі Кабанчук», — паведаміў каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.
Сёння, 26 сакавіка, над актывісткай мае адбыцца суд.