Ціханоўская пракаментавала выкраданне сябраў КР: Гэта нас не спыніць

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале «Пул першай» выказалася пра сённяшняе затрыманне сяраў Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, Антона Раднянкова і Івана Краўцова.

img_2018_novyj_razmer_1_logo_1.jpg

«Рэжым займаецца тэрорам, па-іншаму гэта не назавеш. Выкраданне Марыі Калеснікавай, Антона Раднянкова і Івана Краўцова — гэта спроба сарваць працу Каардынацыйнай рады. Але гэта нас не спыніць. Чым больш яны запалохваюць, тым больш людзей будзе выходзіць на вуліцу. Мы працягнем барацьбу, будзем дамагацца вызвалення ўсіх зняволеных і правядзення новых сумленных выбараў», — гаворыцца ў паведамленні.