Чэхія да канца тыдня адкліча свайго пасла з Мінску
Прэсавая сакратарка міністэрства замежных спраў Чэхіі Зузана Шціхава паведаміла агенцтву ČTK, што да канца гэтага тыдня пасол Томаш Пэрніцкі вернецца ў Прагу для кансультацый, піша Свабода.

Амбасада Чэхіі ў Мінску
Паводле Шціхавай, такім чынам Чэхія выказвае салідарнасць з Польшчай і Літвой, ад якіх Беларусь запатрабавала часова адклікаць сваіх паслоў і скараціць дыпламатычную прысутнасць.
Польшча і Літва з'яўляюцца аднымі з самых паслядоўных крытыкаў беларускага рэжыму і заклікалі Еўрапейскі звяз ўвесці санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі за фальсіфікацыю выбараў і парушэнні правоў чалавека.
Сёння аб адкліканні свайго пасла заявіла і Славаччына.