Да рэдактара TUT.BY прыйшлі сілавікі (дапоўнена)
Раніцай 8 верасня ў кватэру аднаго з рэдактараў TUT.BY, Галіна Уласік, спрабавалі трапіць сілавікі. Пазней сувязь з ёй знікла.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Як паведаміла калегам Галіна, з раніцы хтосьці настойліва стукаў і званіў у дзверы, але паколькі яна нікога не чакала, дзверы не адчыніла. Суседзі паведамілі ёй, што бачылі ля пад'езда трох мужчын у балаклавах.
Праз паўгадзіны ў дзверы зноў пачалі тэлефанаваць. Галіна і яе дачка паспелі паведаміць, што ў кватэру спрабуюць трапіць сілавікі — у іх ёсць санкцыя на ператрус.
Пасля сувязь з Галінай і яе дачкой Валерыяй знікла. Па словах адной з сябровак Валерыі, сілавікі змаглі патрапіць у кватэру, дзе жанчынам паведамілі аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Як высветлілася, дачку супрацоўніцы Tut.by Галіны Уласік Валерыю Уласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Валерыю забралі ў у Маскоўскі РУУС.
Валерыя Уласік працуе ў рэкламным бізнесе.