«Дзеля бога, хай будуюць». МЗС Беларусі пракаментавала будаўніцтва Літвой плота на мяжы

Рашэнне Літвы пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю пракаментаваў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу RT.

images_137.jpg

«Дзеля бога, хай будуюць, — сказаў Уладзімір Макей, —  Калі яны (калектыўны Захад і розныя фінансавыя інстытуты) спыняюць фінансаванне розных узаемавыгадных праектаў у Беларусі, уводзяць санкцыі, нават галіновыя, вядома ж, насуперак якім палажэнням міжнароднага права, то ў выніку мы вымушаныя адшукваць дадатковыя сродкі, каб замясціць страчаныя фінансы і працягнуць рэалізоўваць тыя праекты, якія выгадныя для грамадства і дзяржавы. Хай не крыўдзяцца, што да іх пабеглі мігранты, таму што мы тыя сродкі, якія вылучаліся раней на больш жорсткую ахову межаў, перавядзем на патрэбы простых людзей».
Міністр таксама падкрэсліў, што «ніхто абараняць за свой кошт Захад ад нейкіх пошасцяў не збіраецца».
zerkalo.io