Прэзідэнты Польшчы і Літвы будуць гаварыць пра Беларусь
Прэзідэнты плануюць закрануць у тым ліку пытанне нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, якая апошні час стала вострай праблемай не толькі Літвы, але і Польшчы ды Еўрасаюза ў цэлым.
![Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа](/img/v1/images/photo_2021_07_11_15_56_19.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа
Прэзідэнты Польшчы і Літвы будуць гаварыць пра Беларусь.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пачаў афіцыйны візіт у Польшчу, паведамляе Польскае радыё.
Літоўская прэзідэнцкая пара ўсклала кветкі ля магіл Ягайлы, Жыгімонта Аўгуста, а таксама прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі.
Запланаваныя перамовы лідараў двух краін.
Прэзідэнты плануюць закрануць у тым ліку пытанне нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, якая апошні час стала вострай праблемай не толькі Літвы, але і Польшчы ды Еўрасаюза ў цэлым.