Дзярждэп заявіў пра "тысячы і тысячы" ваенных Расіі на тэрыторыі Украіны
Памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд заявіла аб прысутнасці тысяч расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны.
![1423009439_2548_ssha_flag.jpg 1423009439_2548_ssha_flag.jpg](/img/v1/news/full/1423009439_2548_ssha_flag.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Я б сказала, што гаворка ідзе пра тысячы і тысячы", — заявіла яна ў кангрэсе ЗША, адказваючы на пытанне пра колькасць расійскіх вайскоўцаў.
"Са снежня Расія перадала сотні адзінак ваеннага абсталявання, уключаючы танкі, браняваныя аўтамабілі, цяжкую артылерыю", — дадала Нуланд, піша Росбалт.
Нагадаем, раней Нуланд таксама заявіла, што ЗША вельмі ўважліва сочаць за тым, ці выконваюцца мінскія дамоўленасці ад 12 лютага.