Дзясяты з’езд Беларускай партыі Зялёных
27 снежня ў Мінску адбыўся дзясяты з’езд Беларускай Партыі Зялёных (БПЗ). У з'ездзе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны.

Новы склад Цэнтральнага Савету БПЗ. Фота belgreens.org
Спачатку дэлегаты заслухалі справаздачу былога кіраўніцтва партыі. Па словах экс-старшыні Алега Новікава галоўнымі дасягненнем партыі за мінулыя гады былі вяртанне БПЗ статусу асобнага, самабытнага суб’екта палітычнага працэсу, разбудова ўнутрыпартыйнай дэмакратычнай культуры, сталая свядомая самаідэнтыфікацыя партыі з левым выбарам.
У другой часткі мерапрыемства адбыліся выбары новага партыйнага кіраўніцтва. Па выніках выбараў большасць прысутных дэлегатаў прагаласавала за Анастасію Дарафееву. У сваім выступе новы старшыня паведаміла, што асноўнымі накірункамі дзейнасці партыі падчас яе кадэнцыі стануць адукацыя сяброў партыі, праца над новай праграмай, супрацоўніцтва з экалагічнымі, сацыяльнымі і гендэрнымі ініцыятывамі.
Таксама быў абраны новы склад Цэнтральнага Савету БПЗ, першая сустрэча якога запланаваная на пачатак студзеня.