«Гавары праўду»: баларусы ў ЕС, еўрапейцы ў Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» далучаецца да грамадскай кааліцыі «У Еўропу і Беларусь – БЕЗ ВІЗЫ!».



riefieriendum_1.jpg

Мы падтрымліваем мэту кааліцыі: праз правядзенне розных акцый і мерапрыемстваў звяртаць увагу і адстойваць ідэі бязвізавага руху паміж Беларуссю ды іншымі еўрапейскімі краінамі.

У красавіку 2013 года кампанія «Гавары праўду» разам з Рухам «За Свабоду» і Партыяй БНФ выступіла з заявай пад назвай «Больш Еўропы для Беларусі». У заяве адзначалася, што паўнавартасны дыялог і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам можа істотна пашырыць магчымасці нашай краіны і грамадства ў справе мадэрнізацыі і стварэння дэмакратычнага ладу.

Апроч іншага, у заяве меўся  заклік да ЕС зрабіць пэўныя крокі  ў аднабаковым парадку, не чакаючы адпаведнай рэакцыі ад афіцыяльнага Мінска:

  1. Максімальна спрасціць візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, зыходзячы з магчымасцей, які дае візавы кодэкс ЕС, з далейшым пойным скасаваннем консульскага збору за выдачу шэнгенскіх віз;
  2. Выказаць ініцыятыву і пачаць практычную рэалізацыю ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі ўмоў пагаднення аб малым памежным руху ў 50-кіламетровай зоне на мяжы з Польшчай і Літвой.

Мы шчыра вітаем прапанову  амбасадара Рэспублікі Польшча аб знішчэнні  візавага рэжыма паміж нашымі краінамі і ўпэнены, што калі ўлада не мае  волі на дыялог з ЕС, то такі дыялог павінен быць з грамадствам і  візавае пытанне – першы  і  вельмі істотны крок.

Цяпер кампанія «Гавары праўду», далучыўшыся да ініцыятывы «БЕЗ ВІЗЫ!», карэктуе сваю ранейшую пазіцыю і прапануе уладам ЕС пасля станоўчага рашэнне двух вышэйадзначаных пытанняў разгледзець падыход, які б дазволіў грамадзянам Беларусі наведваць краіны Еўрапескага Саюза ўвогуле без віз ці з нулявым коштам.

Мы так сама заклікаем  беларускія ўлады адгукнуцца на прапанову  ЕС і Польшчы і зрабіць усе  магчымае, каб спрасціць візавы рэжым, а так сама прапануем зрабіць  акцыю і ўсім, хто набудзе квіткі на міжнародны чэмпіянат па хакею  выдаць шматразовыя гадавыя візы, гэта можа паспрыяць развіццю турызма  і паказаць добры прыклад беларускай ветлівасці.

Больш Еўропы для Беларусі!

Прэсавая  служба «Гавары Праўду»