«Гэта не апазіцыя слабая — гэта вы слабыя» — моцны выступ Юрыя Хашчавацкага ў тэлеэфіры (відэа)

Кандыдат у дэпутаты ад АГП Юры Хашчавацкі звярнуўся да выбарцаў у эфіры «Беларусь-3». Гэта быў бадай самы моцны выступ прадстаўнікоў апазіцыі з тых, што ўжо трансляваўся сёлета.

xa64avacki.jpg

Хашчавацкі пералічыў шэраг праблем, якія, паводле яго слоў, беларусы абмяркоўваюць штодня: гэта рост цэнаў, вялікія выдаткі на ўтрыманне чыноўнікаў, неабароненасць перад беззаконнем мянтоў, дрэнная якасць бясплатнай медыцыны, дарагоўля адукацыі.

«Вы думаеце пра гэта, але нічога не робіце, каб усё гэта змяніць, — звярнуўся Хашчавацкі да выбаршчыкаў. — Вы нічога не зрабілі ў 1996 годзе, калі знішчаўся парламент, у 1999-м, калі сталі знікаць вядомыя палітыкі, у пачатку 2000-х, калі Лукашэнка падманам прысвоіў сабе права абірацца пажыццёва, калі ў 2010-м амаль усіх кандыдатаў у прэзідэнты пасадзілі у турму. І пасля гэтага вы кажаце, што ў нас слабая апазіцыя. Гэта не апазіцыя слабая — гэта вы слабыя. Пара станавіцца моцнымі і вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, — сказаў на заканчэнне кандыдат.

Паводле Нашай Нівы