Грошы за «ахову» Чарнобыльскага шляху пералічаць на дзіцячы дом

У ГУУС Мінгарвыканкаму 23 красавіка былі выкліканыя заўянікі акцыі «Чарнобыльскі шлях», ад якіх у катэгарычнай форме запатрабавалі аплаціць паслугі міліцыянтаў па «ахове» акцыі — больш чым па 2 млн рублёў з кожнага заяўніка.



chshliach.jpg

На гэта заяўнікі акцыі адзначылі, што могуць правесці акцыю і без міліцыянтаў, бо раней усе правакацыі сыходзілі менавіта ад прадстаўнікоў ГУУС. Аднак ім прыгразілі, што калі паслугі не будуць аплачаныя, акцыя дазволеная не будзе, паведаміў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

У выніку бакі прыйшлі да кампраміснага варыянту, што ўсе грошы за «ахову» акцыі будуць пералічаныя на дзіцячы дом. Кіраўнік ГУУС Аляксандр Барсукоў даў слова, што гэта будзе зроблена і інфармацыя пра гэта з’явіцца ў СМІ.

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне ў сталіцы “Чарнобыльскага шляху”. Пры гэтым зменены час збору ўдзельнікаў — гэта будзе паўгадзінка з 14.00 да 14.30. Само шэсце адбудзецца з 14.30 да 16.00.

 

Першапачаткова арганізатары планавалі правесці збор удзельнікаў з 14.00 да 15.00, а на саму акцыю аддаць гадзіну з 15.00 да 16.00. Пры гэтым сёлетні “Чарнобыльскі шлях” абмяшуецца толькі шэсцем, мітынгу на Бангалоры не будзе.

 

Сёлета шэсце пройдзе пад агульным лозунгам “Не расійскай ядзернай пагрозе!”.

Bchd.info