І ў Полацку будуць суды за незалежнасць
Полацкі аддзел унутраных справаў расшуквае тых, хто 4 студзеня сфатаграфаваўся з літарамі на аркушах паперы, склаўшы слова «Незалежнасць».
Сведкаў-міліцыянтаў на “фотасесіі” не было, і пошукі распачаліся пасля таго, як фотаздымкі трапілі ў сацыяльныя сеткі, а адтуль — у незалежныя СМІ.
Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць індэнтыфікаваць асобаў на фотаздымку, распавёў Юрый Касач, жыхар Наваполацку:
— Яны спрабавалі “разгаварыць” мяне на сваю тэму. Пыталіся: “Што такое незалежнасць для вас?” Я адказаў, што незалежнасць для мяне — гэта падпарадкаванне закону, і што міліцыянты павінны лавіць бандытаў. Бо іх канчатковая мэта — гэта каб я паболей распавёў пра іншых людзей, якіх хочуць пакараць, гэтаксама як і мяне.
Позву ў суд Юрый Касач пакуль не атрымаў. Але вядома, што чатыры чалавекі ўжо атрымалі такія позвы, іх будуць судзіць у судзе Полацка і раёну.
ПЦ «Вясна» паведаміла: дадзены момант праваабаронцам вядома, што будуць судзіць чатырох актывістаў.
- Парчынскага Яўгенія (24 студзеня, верагодна, суд Новополоцка),
- Парчынскага Вячаслава (11.00, 24 студзеня, суд Полацка і Полацкага раёна).
- Валяева Ігара (12 00, 24 студзеня, суд Наваполацка)
- Аглушэвіч Святланай (10.00, 24 студзеня, суд Полацка і Полацкага раёна).