Інтэрпол з падачы Беларусі абвясціў Керымава ў міжнародны вышук
Інтэрпол прыняў рашэнне абвясціць асноўнага акцыянера «Уралкалію» ў міжнародны вышук. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь-1» са спасылкай на міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
«Толькі што стала вядома пра тое, што Інтэрпол прыняў рашэнне абвясціць Сулеймана Керымава ў міжнародны вышук на падставе дакументаў, прадстаўленых беларускім бокам. Пра гэта
паведамляе МУС Беларусі», — перадаў тэлеканал.
У панядзелак Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што Сулейман Керымаў з'яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе, якая расследуецца ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ
«БКК». Вынесеныя пастановы аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і абвяшчэнні яго ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпола. Дзеянні Керымава кваліфікаваныя
следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў
выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, заявілі ў СК Беларусі.
interfax.by