Камуністы будуць агітаваць супраць Лукашэнкі
Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» не будзе падтрымліваць нікога з зарэгістраваных на сёлетніх выбарах кандыдатаў у прэзідэнты.
Такое рашэнне прынялі на пленуме цэнтральнага камітэта партыі 19 верасня.
Партыя даручыла сваім структурам выкарыстоўваць магчымасці агітацыйнай кампаніі «для тлумачэння выбарнікам згубнасці курсу, які праводзіцца цяперашняй уладай пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, і актуальнасці прапанаванай партыяй "Справядлівы свет" пазітыўнай альтэрнатывы палiтычнага i сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі».
Для гэтага сябры партыі будуць «актыўна выкарыстоўваць перадвыбарчыя сходы, мітынгі, пікеты, сустрэчы з выбаршчыкамі, а таксама сродкі масавай інфармацыі», паведамляе БелаПАН.
У прыватнасці, яны плануюць не пазней за 21 верасня падаць у мясцовыя органы ўлады заяўкі на правядзенне пікетаў.
Партыйныя арганізацыі ўсіх узроўняў будуць назіраць за выбарамі ў рамках грамадскай кампаніі «За справядлівыя выбары-2015».
Таксама кіраўніцтва партыі абавязала актывістаў арганізацыі 11 кастрычнік прыняць асабісты ўдзел у назіранні за ходам галасавання і падлікам галасоў.
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, аднак яго ініцыятыўная група не змагла сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў.