«Коммерсант»: Міхаіла Бабіча прыбяруць з пасады пасла Расіі ў Беларусі

Міністэрства замежных спраў адкліча Міхаіла Бабіча з пасады пасла Беларусі, паведамілі крыніцы «Коммерсанта».

babich_18_1.jpg


Па словах аднаго з суразмоўцаў газеты, прапанова «абмяркоўваецца з мінулага тыдня», па словах іншага, «у бліжэйшы час» чакаецца адпаведны ўказ прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Адстаўка Бабіча, кажуць крыніцы «Коммерсанта», стала вынікам неаднаразовых просьбаў Лукашэнкі, якія той адрасаваў асабіста Уладзіміру Пуціну. Апошняя гутарка, адзначае суразмоўца «Коммерсанта», адбылася ў Пекіне, дзе Аляксандр Лукашэнка запэўніў расейскага калегу ў тым, што гатовы пачаць даўно абмяркоўваемую інтэграцыю, але зноў папрасіў адклікаць амбасадара Бабіча.