РБК: На месца амбасадара ў Беларусі Крэмль разглядае Дзмітрыя Мезенцава
Крэмль рыхтуе адстаўку амбасадара ў Беларусі Міхаіла Бабіча. На яго месца разглядаецца сенатар Дзмітрый Мезенцаў, які быў генеральным сакратаром ШАС і губернатарам Іркуцкай вобласці.
Асноўным кандыдатам на пасаду пасла Расіі ў Беларусі стаў член Савета Федэрацыі Дзмітрый Мезенцаў. Пра гэта РБК распавяла крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта, пацвердзіў іншы суразмоўца, блізкі да Крамля, і крыніца ў Дзярждуме. Суразмоўца РБК, блізкая да МЗС Беларусі, сказаў, што Мезенцаў з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду амбасадара ў Мінску, пра гэта ж паведаміла крыніца ў Савеце Федэрацыі.
Мезенцаў зменіць у Мінску Міхаіла Бабіча, які быў прызначаны кіраўніком дыпмісіі ў 2018 годзе і атрымаў таксама пасаду спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічных стасункаў з Беларуссю. Ці захавае новы пасол статус спецпрадстаўніка прэзідэнта, суразмоўцы РБК не сказалі.
Дзмітрый Мезенцаў уваходзіць у склад Савета Федэрацыі з 2015 года (ад выканаўчай улады Сахалінскай вобласці), яго паўнамоцтвы як сенатара скончваюцца ў верасні 2019 года.
Да таго як стаць сенатарам, Мезенцаў быў генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён таксама быў губернатарам Іркуцкай вобласці.
Думскі камітэт па справах СНД, які зацвярджае кандыдатуру пасла, хутчэй за ўсё збярэцца 13 траўня, сказаў РБК суразмоўца ў камітэце.
Паводле rbc.ru