Крэмль ад 1946 года напоўную падтрымлівае арабаў, якія знішчаюць Ізраіль: Рэтраспектыва

З моманту нараджэння сучаснага Ізраіля ў 1948 годзе маладая нацыя сутыкнулася з мноствам праблемаў і пагрозаў самому свайму існаванню. Хаця шматлікія з гэтых пагрозаў зыходзяць непасрэдна ад арабскіх суседзяў, за кулісамі дзейнічае іншая ўплывовая сіла: Масква.

Адзін з лідараў ХАМАС

Адзін з лідараў ХАМАС

Пачаткі супрацы

З моманту заканчэньня Другой сусьветнай вайны стратэгічныя інтарэсы Масквы на Блізкім Усходзе былі відавочныя — пашырэньне савецкага ўплыву, забесьпячэньне жыцьцёва істотных энэргетычных рэсурсаў і стварэньне супрацьвагі заходняй гегемоніі. Ізраіль зь яго дэмакратычнымі асновамі і празаходняй арыентацыяй хутка стаў перашкодай для гэтых амбіцый. Такім чынам, падтрымка Крамлём арабскіх дзеяньняў, скіраваных супраць Ізраіля, стала трывалай рысай камуністычнага, а потым і нэаімпэрскага рэжыму Масквы.

Як ні дзіўна, у самым пачатку СССР адным з першых прызнаў Ізраіль. Некаторыя нават спадзяваліся, што сацыялістычны Ізраіль натуральным чынам прыцягнецца да савецкай сферы ўплыву. Аднак гэтыя надзеі хутка сышлі ў нябыт. Арыентацыя Ізраіля на Захад, асабліва на ЗША, і яго адмова стаць марыянеткавай дзяржавай прымусілі Крэмль шукаць хаўрусьнікаў у іншым месцы.

Як толькі дзяржава Ізраіль была авешчаная ААН, пяць арабскіх арміяў — Эгіпту, Іраку, Ярданіі, Лібану і Сірыі — уварваліся ў яе. Гэта было сьведчаньнем чыстай варожасьці гэтых арабскіх краінаў. Іх намер быў відавочны: зьнішчыць габрэйскую радзіму, перш чым яна пасьпее нават усталявацца.

Менавіта ў гэтыя бурныя гады крамлёўскія камуністы пачалі бачыць патэнцыял аб'яднаньня з арабамі. СССР хутка зразумеў, што арабскі сьвет зь яго нафтавымі багацьцямі і стратэгічным становішчам быў больш каштоўным сябрам.

Эгіпецкі прэзідэнт Насэр

Эгіпецкі прэзідэнт Насэр

Да 1950-х гадоў савецкая стратэгія стала відавочнай. Арабскія краіны былі наводненыя савецкай зброяй, інструктарамі і прапагандысцкімі матэрыяламі. СССР ня проста даваў зброю, яны распальвалі полымя антыізраільскіх настрояў. Савецкая прапагандысцкая машына адыграла значную ролю ў зацьвярджэньні арабскіх настрояў, малюючы Ізраіль як каляніялістычнае ўтварэньне і марыянетку Захаду.

У 1955 годзе паміж камуністычнай Чэхаславаччынай (чытай — Савецкім Саюзам) і Эгіптам было заключанае пагадненьне. У выніку Эгіпет сістэматычна забясьпечваўся ўсякага роду зброяй, у тым ліку падводнымі лодкамі, зьнішчальнікамі, танкамі і грузавікамі. Здавалася б — што раптам штурхнула Савецкі Саюз пастаўляць зброю дзяржаве, якая не хавала свайго намеру «адваяваць Палестыну», як выказаўся палкоўнік Насэр. У тым і справа, што зусім не «раптам». 

Як піша Голда Мэір, тое, што Савецкі Саюз дапамагаў Эгіпту зьдзейсьніць сваю мару аб працягу вайны супраць Ізраіля, апраўдвалася тым, што такая брыдкая рэч, як сіянізм, павінна душыцца паўсюль.

Для доказу таго, якая гэта брыдкая рэч, у Маскве ў 1953 году была сфабрыкаваная «змова лекараў». Савецкаму народу было абвешчана, што дзевяць лекараў (шасьцёра зь іх — габрэі) спрабавалі забіць Сталіна і іншых савецкіх лідэраў, і інсцэнаваўся гнюсны працэс, першая частка антыгабрэйскай кампаніі, якую разьдзьмулі на ўвесь Савецкі Саюз.

Арабскі нацыяналізм 1950-х гадоў, як, напрыклад, палкоўніка Насэра з Эгіпту, быў глыбока прасякнуты савецкім уплывам. Суэцкі крызіс 1956 года паказаў ступень варожасьці арабаў. Пры падтрымцы СССР Эгіпет нацыяналізаваў Суэцкі канал, што прывяло да трохбаковага ўварваньня Ізраіля, Вялікай Брытаніі і Францыі. Крэмль, выдаючы сябе за прыхільніка антыімпэрыялізму, імкнуліся да абмежаваньня ўплыву Захаду, нават калі гэта азначала распальваньне канфлікту.

Глядзіце таксама

На працягу 1950-х і 1960-х гадоў Крэмль уклаў мільярды ў разьвіцьцё інфраструктуры, ваенных аб'ектаў і іншыя праэкты ў Эгіпце, Сірыі і Іраку. Кошт зброі, пастаўленай у той час, вымяраецца астранамічнымі сумамі.

Крамлёўскі правадыр Мікіта Хрушчоў у 1955 годзе на сэсіі Вярхоўнага Савета СССР заявіў, што «вартымі асуджэньня зьяўляюцца дзеяньні Дзяржавы Ізраіль, якая з першых дзён існаваньня пачала пагражаць сваім суседзям, праводзіць у адносінах да іх непрыязную палітыку».

Шасьцідзесятыя

На працягу 1960-х гадоў працягвалася арабская агрэсія. Кульмінацыяй стала Шасьцідзённая вайна1967 года. Арабскія лідары, ап'янелыя савецкай зброяй і ганарыстасьцю, лічылі, што могуць нанесьці сьмяротны ўдар па Ізраілю.

Як узгадвае прэм’ер-міністар Ізраілю Голда Мэір, раптам увосень 1966 года Савецкі Саюз стаў вінаваціць Ізраіль, што ён рыхтуецца напасьці на Сірыю. Гэта было абсурднае абвінавачаньне, але ААН, тым не менш, зьдзейсьніла дбайную праверку, і, зразумела, знайшла, што яно пазбаўленае ўсякай падставы.

Глядзіце таксама

Аднак Масква працягвала абвінавачваць Ізраіль у «агрэсіі», якая выкліча трэцюю араба-ізраільскую вайну, тым часам сірыйцы, якім СССР аказваў ваенную і фінансавую дапамогу, працягвалі свае рэйды супраць габрэйскіх памежных селішчаў, апавядала Мэір. Калі тэрор сірыйцаў станавіўся невыносным, ізраільская авіяцыя прадпрымала зваротныя дзеяньні супраць тэрарыстаў, і габрэйскія пасяленцы атрымлівалі перадышку на некалькі тыдняў.

Але ўвесну 1967 года гэтыя перадышкі станавіліся ўсё радзей і карацей. У красавіку пасланыя для зваротных дзеяньняў ізраільскія самалёты прынялі паветраны бой і зьбілі шэсьць МіГаў. Тут Сірыя, як заўсёды падбухтораная камуністамі, ізноў залямантавала аб ізраільскіх вайсковых падрыхтоўках, і савецкі амбасадар у Ізраілі Чувахін нават перадаў прэм'ер-міністру афіцыйную скаргу ад імя Сірыі.

Глядзіце таксама

«Нам вядома, — вельмі нелюбоўна сказаў савецкі амбасадар Чувахін прэм’еру Ізраіля Леві Эшколу, — што нягледзячы на ўсе вашыя афіцыйныя заявы, адбываецца вялікая канцэнтрацыя ізраільскіх войскаў уздоўж усёй сірыйскай мяжы». Ізраільскі кіраўнік Леві Эшкол на гэты раз не абмежаваўся простай адмовай. Ён прапанаваў Чувахіну адправіцца на поўнач Ізраіля і паглядзець усё самому: ён нават прапанаваў яго суправаджаць.

Але Чувахін тут жа адмовіўся ад запрашэньня, і заявіў, што ў яго іншыя справы, хоць гаворка ішла ўсяго аб некалькіх гадзінах паездкі ў машыне. Вядома, яму давялося б, калі б ён паехаў, зрабіць даклад Крамлю і сірыйцам, што ніякага збору ізраільскіх войскаў на мяжы няма і што так званая сірыйская трывога зусім неапраўданая. Крамлёўскі амбасадар адмовіўся ад паездкі і здолеў удыхнуць новае жыцьцё ў ілжывыя абвінавачаньні, што прывяло да выступу эгіпецкага правадыра Насэра і, такім чынам, выклікала Шасьцідзённую вайну.

Амбасадар Чувахін быў больш шчыры зь лідарам Камуністычнай партыі Ізраіля Мошэ Снэхам

«Вайна будзе цягнуцца толькі 24 гадзіны, і ад Дзяржавы Ізраіль не застанецца і сьледу».

Са словаў былога савецкага афіцэра, які ў 1967 годзе знаходзіўся ў выпускным курсе курсантаў, у другой палове траўня вайна відавочна была непазьбежнай, а яе вынік быў прадвызначаны, як лічылі ўсе ў СССР. Каб Захад не стаў на абарону Ізраіля, была павышаная баявая гатоўнасьць. І каб гэта лепш разумелі афіцэры і курсанты старшых курсаў, ім была зачытана заява міністра абароны маршала Грэчка:

 «Пяцідзесяты год Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі стане апошнім годам існаваньня Дзяржавы Ізраіль».

Вайна Суднага дня

У адным з самых нахабных актаў агрэсіі арабскія дзяржавы ў 1973 годзе распачалі нечаканы напад на Ізраіль у Йом Кіпур, сьвяты дзень у габрэйскім календары. Савецкія дарадцы, зброя і выведка далі арабскім народам ілжывае пачуцьцё непераможнасьці. Матывы Масквы былі вядомыя: пашырыць свой уплыў на Блізкім Усходзе і прынізіць Захад, асабліва ЗША.

Голда Мэір, якая на той час стаяла на чале Ізраіля, у сваім выступе ў ААН у 1973 годзе жадала падкрэсьліць віну Савецкага Саюза і адмоўную ролю, якую ён зноў і зноў адыгрывае на Блізкім Усходзе: «Рука Савецкага Саюза бачная і ў вайсковай тэхніцы, і ў тактыцы, і ў вайскоўцах, дактрынах, якія арабскія войскі імкнуцца засвойваць і імітаваць. Усебаковая падтрымка, якую СССР аказваў ворагам Ізраілю падчас вайны, выявілася ў велізарнай колькасьці самалётаў, якія прызямліліся на іх аэрадромах, і караблёў, якія ўвайшлі ў іх порты.

Яны везьлі ваенную тэхніку, у тым ліку ракеты розных тыпаў, самалёты, акрамя ўзбраеньня, дастаўляюць сюды і дарадцаў, і ваенных спецыялістаў. Да 15 кастрычніка з Савецкага Саюза прыбылі ў Сірыю — 125 самалётаў АНТ-12, у Эгіпет — 42 АНТ-12 і 16 АНТ-22, у Ірак — 17 АНТ-12.

Паводле зьвестак выведкі, Савецкаму Саюзу ўдалося ўключыць у гэтыя пастаўкі Эгіпту і Сірыі і іншыя краіны савецкага блёку. Такія паводзіны Савецкага Саюза выходзіць за межы непрыязнай палітыкі. Гэта — палітыка безадказнасьці не толькі ў адносінах да Ізраіля, але і ў адносінах да Блізкага Ўсходу і ўсяго сьвету».

Ясір Арафат дае інтэрвію

Ясір Арафат дае інтэрвію

Вайна вялася страшэннай зброяй: Масква забясьпечыла эгіпцянаў і сірыйцаў супрацьтанкавымі ракетамі, якія падпальвалі танкі, і загінулы экіпаж немагчыма было апазнаць. ЦАХАЛ ганарыцца сваёй традыцыяй ніколі не пакідаць ворагу ні мёртвых, ні параненых, але ў першыя дні гэтай вайны альтэрнатывы часта не было, і сотні бацькоў былі ў журбе. «Загінуў? Але дзе ж ягонае цела? У палоне? Тады чаму ніхто гэтага ня ведае?».

Падчас гэтай вайны Суднага дня ў 1973 годзе, 19 кастрычніка, на трынаццаты дзень вайны, хаця баі яшчэ не спыніліся, савецкі камуніст №2 пасьля Брэжнева — Касыгін — распачаў сьпешную паездку ў Каір. «Кліенты» СССР прайгравалі вайну, распачатую зь яго дапамогай, таму «ратаваць твар» даводзілася не толькі Эгіпту, але і Савецкаму Саюзу.

Эгіпцянам прыйшлося дакладваць свайму заступніку, што Армія Абароны Ізраіля знаходзіцца за сто кілямэтраў ад Каіра, ужо ў Афрыцы. Становішча іншага падшэфнага — Сірыі — было яшчэ горш. І расейцы, як заўсёды, пачалі кампанію за неадкладнае спыненьне агню. Не істотна, хто пачаў вайну і хто яе прайграў. Істотна было выцягнуць арабаў зь ямы, якую яны самі сабе выкапалі, і выратаваць эгіпецкія і сірыйскія войскі ад поўнага разгрому, — прыгадвае Голда Мэір.

Дапамога Масквы Сірыі і Эгіпту паміж 1970-мі і 1980-мі гадамі ацэньваецца ў прыблізна 25 мільярдаў даляраў (з улікам інфляцыі), што ўключае ваенную дапамогу. Акрамя таго, СССР прадастаўляў ільготныя крэдыты, спрыяльныя гандлёвыя пагадненьні і тэхнічную дапамогу, гарантуючы, што іх арабскія сябры маюць не толькі зброю, але таксама інфраструктуру і эканамічную стабільнасьць, каб кінуць выклік Ізраілю.

Пасьля вайны арабскія краіны працягнулі сваю ганебную палітыку, гэтым разам праз нафтавае эмбарга. Яны разумелі залежнасьць Захаду ад запасаў нафты, і арабы выкарыстоўвалі гэтую зброю, каб пакараць краіны, якія падтрымлівалі Ізраіль.

Праца з тэрарыстамі

1980-я прынесьлі новае месца канфлікту: Лібан. Тут стварыла свой офіс Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП), сумна вядомая сваёй тактыкай тэрарызму. Пры маўклівай арабскай падтрымцы і, што нядзіўна, савецкай падтрымцы, АВП пачала напады на Ізраіль з лібанскай зямлі.

Ясір Арафат, дарагі сябар Крамля

Ясір Арафат, дарагі сябар Крамля

У 1990-я гады былі заключаныя пагадненьні ў Осла, здавалася б, выдатная магчымасьць для міру. У той час як Ізраіль пайшоў на сапраўдныя саступкі і працягнуў руку сяброўства, арабы, замест таго, каб скарыстацца момантам для трывалага міру, дазволілі тэрарыстам захапіць рух падзеяў.

Нягледзячы на сьмерць Савецкага Саюза ў 1991 годзе, Расея працягвала сваю фінансавую апеку ворагаў Ізраіля, хоць і ў больш стрыманай форме. І хаця шчодрасьць гадоў халоднай вайны была невыканальнай, Расея падтрымлівала стратэгічнае партнэрства. Падтрымка перайшла ад дзяржаўнага спонсарства да больш таемных сродкаў, у тым ліку да падтрымкі паўстанцкіх груповак.

Паводле розных ацэнак, у перыяд з 1990 па 2000-я гады Расея аказала фінансавую падтрымку, наўпрост ці ўскосна, у памеры 5-10 мільярдаў даляраў розным структурам, якія выступалі за зьнішчэньне Ізраіля. Гэта ўключае ў сябе падтрымку Ірана, значнага ворага Ізраіля, у форме ядзерных тэхналёгій і абаронных угодаў.

4_610.jpg

З 1991 года Масква палепшыла адносіны з Ізраілем. Стаўленьне расейскага рэжыму да ХАМАС пры гэтым зьмянялася. На працягу ўсіх 1990-х гадоў і пачатку 2000-х яны рэгулярна асуджалі тэракты ХАМАС, наўпрост называлі баевікоў ісламскімі фанатыкамі і экстрэмістамі.

Пад кіраўніцтвам Пуціна імпэрская Расея аднавіла свой стратэгічны інтарэс на Блізкім Усходзе. Нягледзячы на тое, што вызначыць дакладныя лічбы складана, няма сумневу, што фінансавая і ваенная падтрымка такім краінам, як Сірыя, была надзвычай значнай. Мяркуецца, што толькі апошнія інвэстыцыі Расеі ў Сірыю складаюць некалькі мільярдаў даляраў, што дапамагае пратрымацца рэжыму малодшага Асада і наноў пагражаць Ізраілю.

Расея доўгі час займала пазіцыю, якая каардынальна адрозьніваецца ад шматлікіх заходніх краінаў, і не прызнавала ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй. Гэта дазволіла Маскве падтрымліваць адкрытыя каналы сувязі з групоўкай. У Маскве былі прынятыя дэлегацыі ХАМАС высокага ўзроўню, што надавала ім падабенства міжнароднай легітымнасьці. Сябар знайшоў сябра.

Адносіны Расеі і ХАМАС рэзка пацяплелі пасьля перамогі руху на выбарах у парлямэнт Палестынскай аўтаноміі ў студзені 2006 года. Ужо 31 студзеня на сваёй штогадовай прэс-канферэнцыі Пуцін, адказваючы на пытаньне карэспандэнта тэлеканала «Аль-Джазіра», нагадаў, што Расея ніколі не прызнавала ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй. Праўда, ён абмовіўся, што гэта не значыць, што «мы ўхваляем і падтрымліваем усё, што робіць ХАМАС».

Кіраўнік ХАМАС і патрыярх маскоўскі РПЦ у 2006 годзе

Кіраўнік ХАМАС і патрыярх маскоўскі РПЦ у 2006 годзе

У жніўні 2006 года на паседжаньні Групы стратэгічнага бачаньня «Расея — ісламскі сьвет» у Казані, былы прэм’ер-міністар Яўген Прымакоў заявіў, што лічыць ХАМАС не тэрарыстычнай, а дабрачыннай арганізацыяй.

Як адзначаюць Аляксей Кавалёў і Дзьмітры Кузьнец, з 2006 года рэгулярна праходзяць сустрэчы з чальцамі вышэйшага кіраўніцтва (палітбюро) ХАМАС на ўзроўні міністэрства замежных справаў Расеі. Першы раз з афіцыйным візітам у Маскву кіраўнік палітбюро ХАМАС Халед Машаль прыехаў практычна адразу пасьля перамогі на выбарах — у сакавіку 2006 года.

У інтэрвію расейскім СМІ ён не хаваў радасьці: «Мы былі заўсёды перакананыя, што настане дзень, калі мы спакойна зможам прыехаць у сталіцы сьвету. І былі ўпэўненыя, што гэта адбудзецца пасьля перамогі ХАМАС. Але калі гэта сапраўды здарыцца, вядома, ніхто з нас ня ведаў. І тым больш, што гэта адбудзецца настолькі хутка».

Палестынскі хлопчык у дзіцячым лягеры тэрарыстаў ХАМАС

Палестынскі хлопчык у дзіцячым лягеры тэрарыстаў ХАМАС

У 2010 годзе з Халедам Машалем сустракаўся тагачасны прэзідэнт Расеі Мядзьведзеў.

У той час як наўпроставую фінансавую дапамогу ХАМАСу з боку Расеі цяжка прасачыць, ёсьць пасьлядоўныя абвінавачваньні ва ўскоснай падтрымцы. Гэта ўключае садзейнічаньне транзакцыям трэціх асобаў і дазвол на выкарыстаньне расейскіх тэрыторыі для збору сродкаў ХАМАС.

Міжнародныя выведкавыя агенцыі кажуць, што аператыўнікі ХАМАС праходзяць падрыхтоўку ў Расеі, хаця стоадсоткавых доказаў публічна не прыводзіцца.

Адзін з кіраўнікоў ХАМАС у Маскве вітае Лаўрова, міністра замежных справаў Расеі

Адзін з кіраўнікоў ХАМАС у Маскве вітае Лаўрова, міністра замежных справаў Расеі

ФАТХ, які сёньня спрабуе выглядаць памяркоўнай і не тэрарыстычай арганізацыяй палістынскіх арабаў, гістарычна быў не такім. Савецкі Саюз быў адным з першых, хто прызнаў Арганізацыю Вызваленьня Палестыны ў 1960-х гадах. Такія лідэры, як Ясір Арафат, былі частымі гасьцямі ў Маскве, і атрымлівалі як палітычную, так і матэрыяльную падтрымку сваёй палітыкі. Шматлікія баевікі АВП праходзілі ваенную падрыхтоўку ў СССР. Масква забясьпечвала АВП зброяй.

У сакавіку 2020 года міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаўся з лідэрам яшчэ адной тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскага джыхаду» Зіядам Ан-Нахалем.

1_804.png

Сымбалічна, што ў гэтыя дні, калі палестынскія тэрарысты з ХАМАС атакуюць Ізраіль, кіраўнік палестынскай адміністрацыі Махмуд Абас пасьпяшаўся ў Крэмль да Пуціна, гэты візіт абвешчаны і плянуецца ў найбліжэйшы час.