Кіраўніцтва ізраільскай арміі атрымала трывожную інфармацыю ўначы перад нападам ХАМАС — але нічога не зрабіла

Кіраўніцтва арміі і разведкі Ізраіля мела пэўныя фрагменты інфармацыі пра тое, што ў Газе робіцца нешта не тое, але звестак было мала, і тэлефонныя перамовы сілавікоў завяршыліся рашэннем не павышаць ступень трывогі.

Напад ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. Фота: Getty Images

Напад ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка. Фота: Getty Images

Ізраільская газета «Haaretz» сцвярджае, што кіраўніцтва арміі і разведкі Ізраіля перад самай вылазкай ХАМАС 7 кастрычніка атрымалі інфармацыю аб тым, што ў Газе адбываецца нешта незвычайнае, і абмеркавалі яе па тэлефоне. Гэтай інфармацыі, аднак, было недастаткова для сур'ёзных высноў і дзеянняў.

Ваенны карэспандэнт« Haaretz» Амос Харэль піша, што, паводле яго звестак, атрыманыя даныя разведкі ў ноч на суботу, 7 кастрычніка, абмеркавалі па тэлефоне прадстаўнікі арміі, ваеннай разведкі і ізраільскай спецслужбы Шын-Бэт.

Аб тым, што адбываецца нешта дзіўнае, быў праінфармаваны і начальнік Ізраільскага генштаба Херц Ха-Леві.

Інфармацыі, аднак, было мала, таму афіцэры вырашылі, што гэта, верагодна, вучэнні ХАМАСА, і дамовіліся працягнуць абмеркаванне раніцай у суботу.


Глядзіце таксама

Офіс прэм'ер-міністра Ізраіля, каментуючы гэтае паведамленне газеты, запэўніў, што прэм'ер Беньямін Нетаньяху быў апавешчаны толькі ў 6:29 раніцы, калі ХАМАС ужо напаў на ізраільскія тэрыторыі вакол сектара Газа.

Ізраільская армія да гэтага часу запэўнівала, што ў яе не было звестак аб тым, што рыхтуецца атака ХАМАС.

«Сілы абароны Ізраіля адказваюць за бяспеку краіны і грамадзян, і ў суботу раніцай мы не выканалі гэтыя свае абавязкі. Мы вынесем урокі, мы правядзём расследаванне, але цяпер — час ваяваць», — сказаў у чацвер начальнік генштаба Херц Ха-Леві.

Паводле www.haaretz.com, ВВС