Літоўскі і эстонскі візавыя цэнтры спынілі прыём дакументаў

З 8 ліпеня літоўскі візавы цэнтр Мінска прыпыніў прыём дакументаў на візы любой катэгорыі, паведамляе onliner.by

90a54b7dd28c60e3f79d3150f22b78b0.jpg

«Паведамляем аб тым, што з 8 ліпеня 2021 прыпынены прыём візавых заяў ад кліентаў, якія звяртаюцца за атрыманнем шэнген-візы тыпу С і нацыянальнай візы тыпу D у амбасаду Літоўскай Рэспублікі ў Мінску да наступнага паведамлення», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра, апублікаваным на сайце.

Учора, 7 ліпеня, літоўскі візавы цэнтр у Гродне таксама прыпыніў прыём дакументаў на візы любой катэгорыі.

Таксама з 8 ліпеня эстонскія візавыя цэнтры прыпыняюць прыём дакументаў на візу ў Эстонію, Фінляндыю, Швецыю, Польшчу да 14 ліпеня ў Мінску і да 13 ліпеня ў Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве, Пінску.