Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады дазволіць поўную прысутнасць дыпламатычных місій
Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады дазволіць поўную прысутнасць дыпламатычных місій, каб дыпламатыя магла працаваць. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з нагоды рашэння афіцыйнага Мінска скараціць колькасць супрацоўнікаў амбасады Літвы.
«Гэтымі дзеяннямі рэжым яшчэ больш ізалюе сябе. Такія рашэнні таксама наносяць шкоду Беларусі і яе насельніцтву. Захаванне дыпламатычных каналаў сувязі падчас цяжкасцей мае вырашальнае значэнне. ЕС заклікае беларускія ўлады дазволіць поўную прысутнасць дыпламатычных місій ЕС і яго дзяржаў-членаў, каб дыпламатыя працавала», — гаворыцца ў заяве.
tut.by