Кабмін Украіны ўнясе прапановы па ўжыванні персанальных санкцый да фізічных асоб Беларусі

Кабінет міністраў Украіны ўнясе на разгляд Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) прапановы па прымяненні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер да фізічных асобаў Рэспублікі Беларусь.

6748357_4.jpg


Адпаведнае рашэнне ўрад мае намер прыняць на пасяджэнні ў сераду, паведамляе Інтэрфакс-Захад.

Згодна з матэрыяламі да пасяджэння ўрада, з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Кабмін мае намер унесці на разгляд Савета нацбяспекі і абароны прапановы па ўжыванні тэрмінам на тры гады персанальных спецыяльных эканамічных і іншых санкцый да фізічных асоб Беларусі (пералік асоб не прыкладаецца).

Адзначаецца, што такое рашэнне звязана з рашэннем Савета ЕС ад 2 кастрычніка 2020 года і ад 6 лістапада 2020 года пра ўвядзенне санкцый да фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама да асобаў, якія датычныя да парушэння Дэкларацыі аб правах чалавека, запалохвання, рэпрэсій, гвалтоўнага падаўлення мірных пратэстаў, ўжывання катаванняў, затрыманняў у тым ліку грамадзян Украіны.