Латвія ўводзіць тэставанне на каронавірус на мяжы з Беларуссю

Асобы, якія ўязджаюць у Латвію з Беларусі, павінны будуць рабіць тэст на каронавірус у месцы перасячэння мяжы, калі яны не змогуць падаць дакументы аб вакцынацыі або тэставанні.

1_21_1300x675.jpg


Пакінуць пункт пропуску можна будзе толькі пасля дазволу памежнай аховы, паведамляе АФН са спасылкай на ТАСС.

У выпадку станоўчага выніку тэсту або адмовы яго прайсці чалавек павінен будзе адправіцца ў абавязковую ізаляцыю. Такое рашэнне, якое набудзе моц 12 ліпеня, прыняў урад Латвіі.

Новая пастанова прынята з-за імклівага распаўсюджвання штаму «Дэльта».

Да 12 ліпеня будзе дзейнічаць правіла, што асоба, якая ўязджае ў Латвію з Беларусі, павінна на працягу 24 гадзін зрабіць тэст на каронавірус за свой кошт.