Мінтранс ЗША завяршыў працэдуру абмежаванняў авіязносін з Беларуссю

Міністэрства транспарту ЗША завяршыла ў аўторак працу над указам, які забараняе продаж квіткоў на авіярэйсы ў Беларусь і ў зваротным кірунку.

american_airlines_60ecab1b9c9b535e.jpg


«Неадкладна і да наступнага ўказу Міністэрства <...> забараняецца продаж пасажырскіх авіяперавозак, уключаючы авіяперавозкі, што выконваюцца рознымі кампаніямі паміж ЗША і Беларуссю», — гаворыцца ў дакуменце, перадае АФН.

Пры гэтым прадугледжаны выключэнні на індывідуальнай аснове для любых пералётаў, якія ажыццяўляюцца «ў нацыянальных інтарэсах ЗША, у тым ліку па гуманітарных меркаваннях або па меркаваннях нацыянальнай бяспекі».

Рашэнне прынята пасля таго, як улады Беларусі 23 траўня захапілі самалёт кампаніі Ryanair.