Любімыя словы Лукашэнкі за 20 гадоў выступаў. Інфаграфіка

Напярэдадні выступу Аляксандра Лукашэнкі перад дэпутатамі VI і VII скліканняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу журналісты Belsat.eu вырашылі прааналізаваць папярэднія выступы кіраўніка краіны.

luka_6.jpg

5 снежня Аляксандр Лукашэнка выступае перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адыходзячага VI і прыйшоўшага VII скліканняў. Мы прааналізавалі ўсе ягоныя выступы за апошнія дваццаць гадоў з дапамогай сэрвісу Wordscloud, які паказвае якія часцей за ўсё словы ўжываў падчас выступу кіраўнік краіны. Чым больш слова – тым часцей яно сустракаецца ў мове. Вось, што з гэтага выйшла.

2016 год

У 2016 годзе Лукашэнка ўпершыню сабраў два склікання парламента – V і VI. Да гэтага ён заўсёды даваў наказ толькі новапрыйшоўшым дэпутатам.
«Наша сённяшняе мерапрыемства павінна стаць новай традыцыяй незалежнай Беларусі ў развіцці парламентарызму», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. І не схлусіў – праз тры з лішнім гады выступ паўтараецца.

luka_2_1.png

Лукашэнка пахваліўся тым, што на выбарах было шмат заходніх назіральнікаў, а траціну Парламента складаюць жанчыны.
«Я заўсёды кажу, што жанчына па сваёй сутнасці больш стабільны чалавек. Яна баіцца дакрануцца да гарачага, яна ніколі не пойдзе на здзелку з сумленнем, на што мы, мужчыны, часам гатовыя».
Лукашэнка раскрытыкаваў рэформы, якія прапануе МВФ, удакладніўшы, што народ да іх не гатовы. Менавіта падчас таго выступу ён сказаў, што расейская мова і культура «на траціну нашыя», а беларускай мовы, у адрозненне ад ангельскай, вельмі мала ў школах.
«Я стары прэзідэнт, я добра знаёмы не з самім нават Башарам Асадам, якога цяпер там бамбяць, з яго бацькам – Хафезам Асадам. Вы не ўяўляеце, наколькі гэта глыбокі і разумны чалавек. Мы калісьці з Фідэлям Кастра цэлыя содні, паверце, сядзелі – нам толькі чай прыносілі, чагосьці перакусіць, – і я, раскрыўшы рот, быццам навучаючыся дзесьці на гістфаку, слухаў з яго вуснаў сусветную гісторыю. А яна ж зусім не тая, як нам выкладалі! Я здзіўляўся, наколькі глыбакадумны гэта чалавек».

2012 год

Пачаў выступ Лукашэнка з успамінаў пра 90-ыя:
«У Беларусі яшчэ памятны наш уласны вопыт пачатку 90-х. Гэта былі гады шумнага парламенцкага балагану. Так, сесіі Вярхоўнага Савета праходзілі буйна, весела. Але ці было весела ад усёй гэтай бясконцай балбатні нашым людзям, якія месяцамі не атрымлівалі заробкаў і пенсіяў, замярзалі ў сваіх дамах і не ведалі, што будзе заўтра?»

luka_3_1.png

Таксама Лукашэнка выказаўся супраць змены выбарчай сістэмы на карысць партыйнай – маўляў, партый народ не ведае, акрамя Камуністычнай і БНФ.
«БНФ – зразумела: Захад, нацыяналізацыя, радыкалізацыя, гвалт, шум, усіх прыбраць, беларусаў толькі пакінуць. Ёсць праваднікі такіх ідэяў у нашым грамадстве».

2008 год

У гэтым выступе Лукашэнка хваліў дэпутатаў за тое, што яны спакойныя і займаюцца карпатлівай працай.
«Можа быць, таму праца беларускага дэпутацкага корпуса для некаторых іншых назіральнікаў уяўляецца сумнай і нецікавай. Сапраўды, у нашай краіне не ўвайшлі ў моду сезонны роспуск парламента, стварэнне барыкад каля трыбунаў, працэс дзяльбы партфеляў, які бясконца доўжыцца, няма боек (у прамым і пераносным сэнсе гэтага слова) сярод тых, каму не хапіла месца каля ўладнай кармушкі. Журналістам не ўдаецца атрымаць карцінку з «месца баявых дзеянняў«, у якое ператвараюцца залы пасяджэнняў у шэрагу краінаў».

luka_4_1.png

Таксама кіраўнік краіны сказаў, што ўсе могуць прыносіць грошы ў банк – ніхто і не спытае, адкуль яны.
«Мы не будзем патрабаваць дэкларацый у грамадзянаў. Ні ў кога не будзем патрабаваць: ні ў нашых грамадзянаў, ні ў замежных грамадзянаў, якія сёння выказалі жаданне размясціць сродкі ў дэпазітах нашых банкаў. Я думаю, што ў грамадстве гэты сігнал пачуты. Літаральна днямі будзе падпісаны адпаведны дакумент аб тым, што кожны чалавек можа спакойна прынесці свой уклад у банк і там размясціць».

2004 год

Выступаў Аляксандр Лукашэнка пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў і рэферэндуму, на якім вырашалася зняцце абмежаванняў на перавыбранне на прэзідэнцкі тэрмін. З гэтага моманту адзін і той жа чалавек мог станавіцца прэзідэнтам бясконцую колькасць разоў – раней служба была абмежаваная двума тэрмінамі.

luka_5_1.png

«Многія задавалі і задаюць мне пытанне – і журналісты, і палітыкі: «Як зменіцца курс у наступны перыяд нашай дзяржавы?» Курс нашай дзяржавы ў наступны перыяд не зменіцца. Ён застанецца ранейшым. Менавіта за гэты курс – наш з вамі – прагаласаваў беларускі народ. І мы не маем права мяняць гэты курс».

2000 год

У 2000-м годзе падчас выступу перад дэпутатамі Лукашэнка практычна не адрываўся ад паперы. Гэта потым, праз шмат гадоў, у сваіх выступах ён укручваў словы, накшталт «ашалелыя», «пятая калона», «і жаб, і кракадзіл» і г.т. У 2000 годзе мова была выключна афіцыйная.

luka_6_1.png

«Выбары ў Рэспубліцы Беларусь, насуперак прагнозам некаторых замежных і ўнутраных апанентаў, прайшлі дэмакратычна, празрыста і чыста, пры шырокай падтрымцы народа».
«Выбары паказалі нізкую ступень даверу да апазіцыйных палітыкаў, якія прэтэндуюць на ролю« бацькоў нацыі», якіх вы ведаеце. Народ іх не падтрымаў. Па выніках галасавання, напрыклад, Чыгір, Статкевіч, Калякін, Гайдукевіч, некаторыя іншыя такога роду дзеячы цалкам прайгралі сваім супернікам.