Лукашэнка лічыць што беларускам трэба нараджаць «як мінімум двух-трох дзяцей»
Аб гэтым ён сказаў падчас наведвання Міёрскай цэнтральнай раённай лякарні.

Карцінка https://t.me/belteanews
"Мінімум тры-чатыры дзіцёнка трэба нараджаць" — папрасіў ён маладых маці падчас наведвання радзільнага аддзялення лякарні ў Міёрах. Аб гэтым паведамляе TUT.BY. Там жа н звярнуў увагу на аказанне дапамогі старым людзям, асабліва адзінокім. "Трэба пераконваць гэтых людзей, якія адзінокія, якім цяжка, каб яны хаця б перазімавалі ў гэтай лякарні. Нічога тут сорамнага няма. Гэта старыя і мы мусім іх даглядзець".
Падчас кіравання Лукашэнкі колькасць беларусаў, па дадзеных Белстата скарацілася амаль на 1 млн чалавек.