Майк Пампеа: Лукашэнка сам сябе прывёў да прысягі

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што выбары ў Беларусі былі фальсіфікацый і Аляксандр Лукашэнка сам сябе прывёў да прысягі прэзідэнта, паведамляе «Свабода».

2020_09_02_1mike_pompeo.jpg


«Мы абвясцілі, што выбары былі фальсіфікацыяй, на працягу некалькіх дзён пасля іх завяршэння. Мы выступалі супраць таго, каб ён сам сябе прывёў да прысягі. Мы не думаем, што гэта мае сэнс. Мы ведаем, чаго хоча народ Беларусі. Яны хочуць нечага іншага. Яны хочуць свабоды. Яны хочуць павярнуць у іншы бок, якога ім не даў Лукашэнка, і мы будзем побач з імі, каб паспрабаваць дапамагчы ім, падтрымаць іх», — сказаў Пампеа ў інтэрв’ю Fox News .

Пампеа ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці гатовыя ЗША прызнаць легітымным прэзідэнтам экс-кандыдата Святлану Ціханоўскую.

«Мы ўсё яшчэ працуем над гэтым працэсам. (...) Мы шукаем інструменты, якія найлепшым чынам забяспечаць вынікі, якіх патрабуе народ Беларусі, прычым не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне», — адзначыў ён.