Мясніковіч анансаваў правядзенне пятага Усебеларускага народнага сходу
Праўда, калі дакладна плануецца правесці Усебеларускі народны сход, Міхаіл Мясніковіч не паведаміў.
![miasnikovich1_12.jpg miasnikovich1_12.jpg](/img/v1/news/full/miasnikovich1_12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады будзе прадстаўлена дэлегатам 5-га Усебеларускі народнага сходу, паведаміў 15 кастрычніка спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы на сесіі верхняй палаты парламента, дакладае БелаПАН.
Раней Усебеларускія народныя сходы праводзіліся незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў, аднак у гэтым годзе такога сходу не правадзілася.