МЗС Беларусі заяўляе, што працуе над стварэннем умоў для рэалізацыі Малога памежнага руху з Польшчай

Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, у механізме Малога памежнага руху з Польшчай маюцца асобныя праблемныя пытанні. На дадзены момант зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі ладзіцца праца, скіраваная на стварэнне ўмоваў для рэалізацыі пагаднення.



Пра гэта заявіў старшыня Берасцейскага абласнога савету дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў у лісце да каардынатара берасцейскага гарадскога аргкамітэтут па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Аляксандра Храпко ў адказ на калектыўны зварот грамадзян па гэтым пытанні.
Нагадаем, у Берасці 3 верасні адбылася сустрэча консула Генеральнага кансуляту Польшчы Ганны Навакоўскай і першага дарадцы, кіраўніка візавага аддзелу дыппрадстаўніцтва з кіраўніцтвам аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на Берасцейшчыне  —кіраўніком абласной арганізацыі Змітром Шурхаем і кіраўніком гарадской Аляксандрам Храпко. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася тэма Малога памежнага руху паміж (МПД) Беларуссю і Польшчай.
Паводле прэс-рэлізу БХД