МЗС Беларусі патрабуе ад польскіх уладаў спыніць падтрымку сайта сharter97.org
«Дзейнасць вядучага беларускага незалежнага сайта знаходзіцца пад пагрозай» — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце.

Як кажацца ў паведамленні, адзін з супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміў галоўнаму рэдактару сайта charter97.orgНаталліРадзінай, што цяпер беларускімі ўладамі робяцца намаганні па спыненні дзейнасці незалежнага беларускага сайта «Хартыя-97».
Унутры краіны плануецца блакаванне рэсурсу для інтэрнэт-карыстальнікаў, а беларускі МЗС патрабуе ад еўрапейскіх урадаў і фондаў спыніць фінансавую падтрымку сайта сharter97.org.
Паколькі рэдакцыя сайта цяпер працуе з Варшавы, асаблівы ціск аказваецца на ўлады Польшчы.
Рэдакцыя інтэрнэт-рэсурса падкрэслівае, што зусім нядаўна з кіраўніцтва Беларусі былі знятыя санкцыі Еўрасаюза.