На курапацкай варце затрыманы Павел Севярынец
У сераду, 3 кастрычніка, каля 17:30 падчас курапацкай варты каля рэстарацыі «Поедем, поедим» быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Фота Арцёма Лявы
На палітыка выклікалі ДАІ пасля таго, як актывісты не прапусцілі ў рэстарацыю адзін з аўтамабіляў.
Інспектары паведамілі, што для правядзення разбіральніцтва Павел Севярынец затрыманы і суправаджаецца ў Бараўлянскі РАУС. Зараз ён знаходзіцца ў РАУС.
Нагадаем, што серада з’яўляецца днём БХД на Курапацкай варце. Агулам сёння ў ёй удзельнічала каля дзесяці чалавек.
bchd.info