Паўла Севярынца перавялі ў ІЧУ. Заўтра — суд
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца з Бараўлянскага РАУС адвезлі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання.
У чацвер, 4 кастрычніка, над ім мае адбыцца суд, верагодна, у судзе Мінскага раёна (Мінск, вуліца Маякоўскага 119А), паведамляе bchd.info.
Нагадаем, што палітыка затрымалі 3 кастрычніка падчас Курапацкай варты БХД.