Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых
Затрыманага падчас Курапацкай варты сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічынь.

Суддзя Мінскага раённага суду Шаўцоў прызнаў яго вінаватым па арт. 23.4 КаАП у непарадкаванні супрацоўнікам ДАІ, паведамляе bchd.info.
Гэтую ноч палітык за абарону Курапатаў правёў у ізалятары.