На «Марш недармаедаў» у Віцебску выйшла каля 1000 чалавек
Як перадае Радыё Свабода, людзі спачатку сабраліся на плошчы Перамогі, а затым рушылі на плошчу Леніна.

Здымак «Радыё Свабода»
На “Марш недармаедаў” у Віцебску выйшла каля 1000 чалавек.
Пратэстоўцы выступаюць супраць дэкрэту №3 “Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”, больш вядомага як “дэкрэт аб дармаедах”.
Акцыі адбываюцца таксама ў Брэсце, Баранавічах і Бабруйску. Людзі ў калонах выкрыкваюць “Жыве Беларусь!”, некаторыя нясуць бел-чырвона-белыя сцягі і патрабуюць новых свабодных выбараў.
Паводле «Еўрарадыё»