Каля амбасады Расіі адбыўся пікет супраць расійскай агрэсіі (+відэа)
Падыходы да кварталу шчыльна кантраляваліся міліцыяй у цывільным, а «ціхароў» вакол амбасады было ў разы больш чым журналістаў.

У двары суседняга дому дзяжурылі два вялізных МАЗы-аўтазакі. Як вядома, ініцыятара акцыі Змітра Дашкевіча прэвентыўна затрымалі.


На падыходах да амбасады была затрыманая таксама Вольга Мікалайчык.



Тым не менш, Павал Пракаповіч і яшчэ адзін актывіст здолелі прабрацца да месца правядзення акцыі і разгарнулі лозунг «Акупанты – вон!».





