Затрыманая актывістка Вольга Мікалайчык
Прыкладна а 18 гадзіне каля падыходаў да расійскага пасольства была затрыманая грамадская актывістка, кінарэжысёр Вольга Мікалайчык. З міліцэйскага бусіка яна змагла патэлефанаваць сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу.

Удзень на працы быў затрыманы лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч. 8 верасня каля расійскага пасольства мусіла адбыцца акцыя ў гонар гадавіны бітвы пад Оршай.
Паводле Нашай Нівы