Малады Фронт заклікае прыйсці да амбасады Расіі

Малады фронт правядзе антыімперскае мерапрыемства «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!» 8 верасня каля расійскай амбасады ў Мінску. Акцыя пачнецца а 18 гадзіне ля амбасады РФ у Менску, што па адрасе вуліца Нававіленская 1А.

14269558_1157353414326318_1993890872_n.jpg


«Пасьля таго, як маладафронтаўцы абвесьцілі аб намеры правесьці антыімпэрскае мерапрыемства 8 верасьня ля расейскай амбасады ў Менску, распачаўся чарнасоценскі шал на некаторых шавіністычных сайтах і старонках у сацсетках. Вялікая верагоднасць, што чарнасоценцы пры падтрымцы сваіх гэбэшных гаспадароў паспрабуюць здзейсніць правакацыі і 8 верасьня, — напісана на сайце арганізацыі, — Таму Малады Фронт заклікае патрыётаў Беларусі прыйсьці на акцыю без сцягоў і плякатаў, каб толькі сваёй прысутнасьцю перашкодзіць правакатарам. Мажліва, што прыйдзецца мірна нэўтралізаваць таго ці іншага шавініста, для высьвятленьня асобы сарваць зь яго капюшон ці іншае прыкрыцьцё».
Паводле mfront.net